Chris Tomlin

Крыс Томлін

Амерыканскі выканаўца сучаснай хрысьціянскай музыкі, лідар праслаўленьня і аўтар сьпеваў. Нарадзіўся 4 траўня 1972 у Гранд-Салайне (горад у Тэхасе, ЗША), дзе цяпер і жыве. 

Служыцель у Austin Stone Community Church і ўдзельнік згуртаваньня sixstepsrecords, актыўна удзельнічае ў  моладзевых канферэнцыях Passion Conferences. Разам са сваёй жонкай з’яўляецца членам дабрачыннай арганізацыі CompassionArt і некамерцыйнай арганізацыі CURE, якая акзвае медыцынскую дапамогу дзецям.

Яго вядомыя сьпевы «How Great Is Our God», «Good Good Father», «Jesus Messiah», «Amazing Grace (My Chains Are Gone)», «Our God», напісаны сумесна з Matt Redman, Jesse Reeves і Jonas Myrin

Быў узнагароджаны прэміяй Male Vocalist 2005 і 2006 гадоў (як лепшы выканаўца году), 2008 GMA Dove Awards і прэміяй «Грэмі», за лепшы хрысьціянскі альбом 2012 году.

Альбом Томліна Burning Lights 2013 году дэбютаваў як No. 1 у Billboard 200 chart, стаўшы чацьвёртым CCM альбомам у гісторыі, якому ўдалося гэта зрабіць.