Беларускае Праслаўленьне

Алеся Унукоўская

Папулярная хрысьціянская сьпявачка. На пачатку 1990-х гадоў стала піянэрам сучаснага беларускага праслаўленьня. Сёньня яна – аўтар і выканаўца мноства гітоў, сярод якіх “Ты – Госпад мой”, “Весяліся і пляскай ў далоні”, “Зоркі далёка”, “Клічаш ты” ды інш. Выдала 7 альбомаў, з якіх самыя папулярныя – “Мы разам”, “Не разьбіцца”, “Песьні пакланеньня і праслаўленьня”.

Сьпевы Алесі Унукоўскай сьпяваюць і ў касьцёле, і ў пратэстанцкай царкве, што для аўтаркі вельмі важна, бо яна бачыць сваё служэньне ў тым, каб паказаць, што Бог Адзіны. 

Дарэчы, сьпевы Алесі Унукоўскай папулярныя ня толькі ў Беларусі. Вядома, што сьпяваюць іх і ў Казахстане, а вядомы гіт “Зоркі далёка” стаўся гімнам моладзі ў Львове.