Слухайце, мілыя, вестку любві

Слушайте повесть

Са зборніка "Песнь Возрождения"

Слухайце, мілыя, вестку любві,

Што прабірае наскрозь:

Бог у Хрысце дараваў нам даўгі,

Грэшных ратуе Хрыстос!

 

Прысьпеў:

Грэшных ратуе Хрыстос!

Грэшных ратуе Хрыстос!

Бог хоча збаўленьне даць людзям усім.

Грэшных ратуе Хрыстос!

 

Вас калі мучыць учынак благі,

І насьміхаецца лёс.

З верай кажыце сабе і другім:

Грэшных ратуе Хрыстос!

 

Сьвет калі цягне ў пагібелі роў,

Або шле хмару пагроз,

Не забывайце бадзёрасьці слоў:

Грэшных ратуе Хрыстос!

 

Гора сустрэла, папалі ў бяду,

Вочы апухлі ад слёз,

Мужнымі будзьце, глядзіце ўгару:

Грэшных ратуе Хрыстос!

 

Каб перад смерцю спакой захаваць,

Страх каб ня мучыў, ня трос,

Ведайце: гэта дарога ў палац:

Грэшных ратуе Хрыстос!