Алелюя... Хвалеце з неба

Аўтар невядомы
Т. бел.: А. Бокун, М. Янішкевіч

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!

 

1 КУПЛЕТ:

Хвалеце з неба нашага Бога,

Хвалеце на вышынях нябесных!

Хвалеце Бога, Яго анёлы,

Яго хвалеце, войскі Ягоныя!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!

 

2 КУПЛЕТ:

Хвалеце Бога, сонца і месяц,

Хвалеце Бога, ясныя зоры!

Хвалеце Бога вы, усе нябёсы,

І вы, усе воды, што пад нябёсамі!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!

 

3 КУПЛЕТ:

Кожны хай славіць імя сьвятое,

Бо слова Бога ўсё сатварыла!

Узвышана толькі Госпада імя,

Слава Ягоная будзе на вякі.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!

 

4 КУПЛЕТ:

 

Свайму народу Бог дае сілы

І паслухмяных з пылу ўзьнімае.

Ён ёсьць Бог блізкі для Ізраэля,

Хваляць Яго выбранцы Ягоныя.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!

 

5 КУПЛЕТ:

Будзь слава Богу, Творцу сусьвету,

І Яго Сыну, нашаму Пану!

Духу, Каторы нас асьвячае,

Хай будзе слава вечная. Амэн.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя!