Алелюя! Узьнімайце галасы

Alleluia! Heart to Heaven and Voices Raise!

Сл.: Christopher Wordsworth
Т. бел.: Д. Шэіна / Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Алелюя! Алелюя!

Узьнімайце галасы!

Аддавайма Богу славу!

Засьпявайма гімн хвалы!

На крыжы за нас ахвярай

Ён пакуты перанёс.

Ён – Ісус Хрыстос, Цар славы,

Сёньня зь мёртвых уваскрос!

 

2 КУПЛЕТ:

Вось турмы разьбіты краты,

Бо з труны Хрыстос паўстаў,

Ад жыцьця і вечнай славы,

Ён на Пасху нам зазьзяў.

Мы з Хрыстом перамагаем,

Ён збаўленьне нам прынёс.

Вечнае жыцьцё зь Ім маем,

Бо Ён зь мёртвых уваскрос!

 

3 КУПЛЕТ:

Алелюя! Табе слава

На вышынях вечны Бог!

Алелюя Хрысту Збаўцу!

Сьмерць і грэх Ён перамог!

Алелюя! Сьвяты Духу!

Ты любоў і сьвятасьць даў.

Алелюя! Алелюя!

Трыадзіны Валадар!