Бог спрадвечны, Ойча наш

Муз.: Нясвіжскі канцыянал (1563-64)
Сл.: кс. Сяргей Сурыновіч

1 КУПЛЕТ:

Хваліць неба і зямля

Слаўнае жывое,

Найчысьцейшае Імя

Божае, Сьвятое.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Бог спрадвечны, Ойча наш,

Валадар стварэньня,

Словы шчырыя прымі

Нашага маленьня.

 

2 КУПЛЕТ:

Ласкай сэрцы наталі,

Збаў ліхой нядолі,

Побыт зьдзейсьніць на зямлі

Па Тваёй дай волі.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Хлеб штодзённы нам падай,

Адпусьці правіны,

Душы прывядзі ў рай,

Збаўца літасьцівы.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Ад спакусаў зьберажы

Моцаў паўстрыманьня,

Збаў ад злога, ацалі

Ласкай навяртаньня.

 

ПРЫСЬПЕЎ.