Бог спусьціўся з Нябёсаў

Сл.: Д. Шэіна
Муз.: А. Сітнік
Выканаўца: Царква "Ян Прадвесьнік"
Альбом: Юбілейны

1 КУПЛЕТ:

Бог, як абяцаў, нам Сына даў.

Як Божы дар, нарадзіўся Цар,

Каб апраўдаць наш грэх і боль забраць.

Ён Збавіцель нам, Яму хвала!

 

ПРЫСЬПЕЎ:                                              

     Бог спусьціўся з нябёсаў любоў зьявіць,

     Хто б яшчэ мог так моцна нас палюбіць.

     Ён прыйшоў, каб пазбавіць зямлю ад зла.

     Богу ўся хвала!

     (Богу алелюя, алелюя, алелюя Цару!

     І анёлы пяюць: Алелюя Цару! Алелюя Цару!)

 

 2 КУПЛЕТ:

Бог прыйшоў з нябёс, Сваё сьвятло

Для нас прынёс. Сына Бог паслаў,

Каб збавіць нас. Ісус жыцьцё аддаў.

Божае Ягня, Ён уваскрос.

 

ПРЫСЬПЕЎ.