Бога дабраславі

Bless The Lord (10000 reasons)

Сл. і муз.: Matt Redman & Jonas Myrin
Т.бел.: Г. Сьцяпанчанка, Г. Станіславенка

Прысьпеў:

Бога дабраславі, о мая душа,

Слаў Сьвятое Імя.

Як ніколі сьпявай, о душа,

Слаў Божае Імя.


Пачаўся дзень, зранку сонца ўстала,

І час сьпяваць Табе ізноў.

Што б ні было і што бы ні чакала,

Дай мне сьпяваць і пакуль прыйдзе ноч.


Ты шчодры на любоў, павольны ў гневе,

Вялікі, вечны, добры Ты.

Пра ласку Тваю абвяшчу я ў сьпеве:

Бо дзесяць тысяч я знайду прычын.


Вось прыйдзе дзень, калі ўжо сіл ня стане,

І час наблізіцца канца майго.

Табе душа мая сьпяваць працягне

І дзесяць тысяч год, і звыш таго.