Чуеш, гучыць звон уначы

Carol of The Bells

Украінскі народны сьпеў
Апрацоўка: М. Леантовіч
Т.бел: Д. Шэіна

Чуеш, гучыць звон уначы.

Ён кажа ўсім: справы адкінь.

Збаўца Хрыстос радасьць прынёс

Малым, старым, сьмелым, слабым.

 

Дзінь-дон, дзінь-дон — сьпявае звон.

Разам із ім сьпяваем мы,

Каб кожны чуў радасны гук,

Што пакрысе напоўніў сьвет.

 

Усё трымціць, так звон зьвініць.

Горы й далы поўны хвалы.

Звон той зьвініць, песьня гучыць,

Сьпявае люд: адбыўся цуд!

 

Нарадзіўся сёньня сьвету Збаўца!

 

Усё далей вестку нясе,

У кожны дом радасьці звон.

Звон той зьвініць, песьня гучыць,

Сьпявае люд: адбыўся цуд!

Адбыўся цуд!