Хачу Табе сьпяваць

Сл. і муз.: Алеся Унукоўская
Выканаўца: Алеся Унукоўская, Вольга Барок

1 КУПЛЕТ:

Хачу Табе сьпяваць удзень і ўначы.

Хачу з Табою шлях жыцьцёвы свой прайсьці.

Хачу сярод сяброў Тваё Імя хваліць.

Хачу з Табою быць, Ісус, Ісус.

 

      ПРЫСЬПЕЎ:

     Ты са мною, я з Табою

     Лепшай дружбы, лепшай дружбы

     Не ўявіць мне,   о Госпад мой.

 

2 КУПЛЕТ:

Хачу я апрануцца ў Тваё сьвятло.

Хачу з Табою быць,о Госпад мой, адно.

Хачу я ў Нябесным Валадарстве жыць.

Хачу Табе служыць, Ісус, Ісус.

 

      ПРЫСЬПЕЎ.