Хай сыйдзе Дух Сьвяты

Словы: Дар'я Шэіна
Музыка: Алёна Сітнік
Выканаўца: Паліна Філіпава
Альбом: Прагну славіць (Царква Ян Прадвесьнік)

1 КУПЛЕТ:

Духа спашлі, нас яднай у малітве,

Зрабі нас нязломнаю сілай у бітве.

Мы просім Цябе, адпусьці нам правіны.

За грэх на каленях стаяць мы павінны.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Хай сыйдзе Дух Сьвяты,

     Як дождж жывой вады.

     У час суду і зьменаў час,

     О Дух Сьвяты, распальвай нас.

 

2 КУПЛЕТ:

Пакорныя мы, на Цябе спадзяемся,

У духу адным да Цябе мы імкнемся.

Скарай нашы сэрцы, галовы схілі,

Твой гнеў ад народу Свайго адвядзі.

 

ПРЫСЬПЕЎ.