Ціхая ноч Бэтлеемская

Сл. і муз.: А. Унукоўская

1 КУПЛЕТ:

Ціхая ноч Бэтлеемская

Сьпіць саслоўе паненскае,

Адпачывае да заўтра бедны люд.

Зорка блішчыць у небе поўначным,

Сьціхла ўсё ў сьвеце гоначным,

Недзе мудрацы ідуць.

 

Маці схілілася нізка

Над драўлянай калыскай,

Бацька ўсьмешку схаваў у бараду

 «Сьпі наш Сынок даражэнькі,

Сьпі Валадару маленькі,

Вырастай Сын Божы.»

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     У Целе зьявілася Слова майго Бога.

     Нарадзілася Збаўленьня дарога.

     Ён прыйшоў Сам, каб усё паспытаць.

     Ён прыйшоў Сам жыцьцё аддаць

     За цябе і мяне.

  

2 КУПЛЕТ:

Стаяць пастушкі цесным колам,

І цішыня наўкола.

«Вітай, Цару Цароў!»

Ніцма ўпалі жывёлы,

Гімны сьпяваюць анёлы:

 

«Вітай, Госпад вякоў!»