Цьвярдыня наша - Вечны Бог

Einfeste Burg ist unser Gott

Муз.: Martin Luther, 1483 – 1546

  1. Цьвярдыня наша – Вечны Бог,

Наш панцыр, наша зброя;

Нас, як дзяцей Сваіх,бярог

Ад бед і моцы злое:

Наш вораг ня сьпіць,

Нам сьмерцю гразіць;

Ён з мэтай ліхой,

Сьвет паланіў маной.

На зло ён вельмі здатны.

            

  1. Змагацца з ім бясьсільны мы,

Саб’е нас нечакана;

Але яго зваліў Сьвяты,

З Нябёс у сьвет пасланы:

Хто ж Ён той Змагар?

Магутны Ўладар;

Збавіцель Хрыстос,

Што нам сьвятло прынёс,

Усё Ён пераможа.

 

  1. Калі моц дэманаў уся,

Насупраць нас паўстала,

Ня здолее нас праглынуць,

Зашкодзіць нам ні мала:

Князь цемры раве

І страх нас бярэ;

Ды знаем адно:

Засуджаны даўно

Ўпадзе прад Божым Словам.

 

  1. Гасподне Слова безьліч год

Жыве   і   творыць цуды;

Свае  дары, Свой запавет

Хрыстос дае ўсім людзям.

Калі ў  цяжкі   час

Адымуць ад нас

Маёмасьць, сям’ю,

Ім кары не мінуць,

 А нам Хрыстос даў Царства.