Беларускае Праслаўленьне

Дабраславеньні пальюцца

There Shall Be Showers of Blessing 

Сл. і муз.: Daniel Webster Whittle (1883) & James McGranaham
Т. бел.: Царква Благадаць (Менск)
Выканаўца: гурт Прадвесьнік (Менск)

 

1 КУПЛЕТ:

Дабраславеньні пальюцца,

Праведны Бог абяцаў,

Даўшы нам Збаўцу Ісуса,

Ласку найбольшую даў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Дабраславеньня прагнуць усе на зямлі,

Падаюць кропля за кропляй,

Божа, дажджу нам спашлі!

 

2 КУПЛЕТ:

Дабраславеньні пальюцца,

Бог пераменіць усё,

Горы, даліны прачнуцца,

Зноў забуяе жыцьцё.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Дабраславеньняў патокі,

Божа, спашлі нам хутчэй,

Дай пацяшэньне гаротным,

Радасць усім хай цячэ.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Дабраславеньні пальюцца,

Богу ва ўсім давярай,

Сьцежкі Хрыстовай трымайся,

Волю Яго ты спаўняй.

 

ПРЫСЬПЕЎ.