Дахі

Rooftops

Аўтар: Jesus Culture
Т. бел.: Надзея Кім (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Прад Табой стаю я,

Праўду шукаю, Бог, Тваю.

Толькі  праз  Тваю ласку

Я да Цябе прыйшоў.

Ты мне свабоду падарыў,

Жыцьцё маё перамяніў,

Вось стаю я прад Табой,

Табе пяю, бо Ты Збаўца мой.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Слаўлю я Тваё імя,

     З дахаў буду абвяшчаць:

     Цяпер я Твой, цяпер я Твой.

 

2 КУПЛЕТ:

Хачу я распавесці ўсім 

Пра дабрыню, што Ты з’явіў.

Бо толькі прад Табою

Калені я схіліў.

Няхай напоўніць усю зямлю

Вестка пра любоў Тваю,

Вось стаю я прад Табой,

Табе пяю, бо Ты Збаўца мой.

 

ПРЫСЬПЕЎ:           

     Слаўлю я Тваё імя,

     З дахаў буду абвяшчаць:

     Цяпер я Твой, цяпер я Твой.

     Я Табе аддаю

     Маё жыцьцё, душу маю.

     Цяпер я Твой, цяпер я Твой.

 

МОСТ:

Прад Табой стаю, узняўшы рукі

Да Цябе, Ісус, вялікі вечны Бог,

Вялікі вечны Бог.

Прад Табой стаю, адкрыўшы сэрца

Да Цябе, Ісус, вялікі вечны Бог,

Вялікі вечны Бог.

 

ПРЫСЬПЕЎ.