Дай нам дождж

Сл. і муз.: Bruce Cohen
Т. бел: А. Бокун, Г. Пухальская (Царква Ян Прадвесьнік)
Выканаўца: Алеся Унукоўская, Вольга Барок

ПРЫСЬПЕЎ:

     Алелю-, о але-алелю-,

     Алелю-, алелюя!

 

1 КУПЛЕТ:

Дай нам дождж, спашлі нам цёплы дождж,

Хай Твой Дух Сьвяты абмые нас.

Ачысьці нас, ўжо вясельля Твайго час,

Апрані нас у імя Сваё.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

Узмацняй, песьню радасьці нам дай,

Хай спадуць кайданы з нашых сэрцаў.

Твой адзіны Сын перамогу нам здабыў,

У Тваё Царства дзьверы нам адкрыў.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Праслаўляй Яго, у Ісусе моц Твая,

Хай Ізраіль аддае хвалу.

Мэсія, Цар, сусьвету Валадар,

Бог Якуба, Бог Сьвяты наш.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.