Давайце позірк у неба узьвядзем

Давайте в небо взір свій піднесем

Аўтар невядомы
Т.бел.: Д. Шэіна

КУПЛЕТ:

Давайце позірк ў неба узьвядзём,

Забудземся на ўсе свае турботы.

І Госпаду падзяку шчырую ўзьнясём

За кроў, што Сын праліў на Галгофе.

Падымем свае рукі да нябёс

І голас да Яго сьвятога трону.

Бо Ён за нас памёр, але на трэці дзень ўваскрос.

Хвалу аддайма Госпаду жывому!

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

     Алелюя! Табе навекі слава!

     Ты магутны, моцны, Ты сьвяты!

     Алелюя! Ў Табе жыцьцё і праўда!

     Ты Бог вечны, добры, Ты жывы!

     Алелюя! Наш Госпад – Бог адзіны!

     Той, хто мудра ўвесь стварыў сусьвет!

     Алелюя! Узносім Тваё імя,

     Дух Сьвяты, Бог-Сын і Бог-Айцец!