Беларускае Праслаўленьне

Для мяне жыцьцё - гэта Хрыстос

Сл. і муз.: Інэса Леаданская

ПРЫСЬПЕЎ:

     Для мяне жыцьцёгэта Хрыстос,

     І сьмерць набытак.

 

1 КУПЛЕТ:

Ісус Хрыстос у пастаці Божай

Не лічыў захопам роўным Богу быць,

Але панізіў Сябе Самога,

Прыняўшы абраз раба.

 

2 КУПЛЕТ:

На падабенства стаў людзей

І здаўся выглядам як чалавек.

Сябе зьняважыў, бо паслухмяным быў

Да сьмерці на крыжы.

 

3 КУПЛЕТ:

Таму Ісуса Бог узвысіў

І даў Яму імя па-над усякае імя,

Перад Ісусам каб усе схіліліся,

Казалі: “Госпад ёсьць Ісус Хрыстос”.