Добры Бог палюбіў нас так

Savior Of The World

Аўтар: Ben Cantelon
Т. бел.: Д. Шэіна
(царква Ян Прадвесьнік, г. Менск)

1 КУПЛЕТ:

Добры Бог палюбіў нас так,

Што на сьмерць аддаў Свайго Сына.

Ён узяў наш грэх і панёс цяжар,

З болем закрычаў: Усё зьвяршылась!

 

Ён паўстаў! з цемры і пакутаў!

Ён жывы! Сьмерці пераможца!

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Ён нам шлях паказаў, каб ты збаўленым стаў.

     Госпад – Збаўца навякі!

     Закрычым да нябёс, што Хрыстос уваскрос!

     Слаў Хрыста! Слаў Хрыста!

     Ісус – Збавіцель наш!

 

 

2 КУПЛЕТ:

Будзем абвяшчаць – хутка прыйдзе Той,

Хто дастойны ўсёй чэсьці й славы.

Хай царква пяе, што наш Цар ідзе

Ў велічы Сваёй – наш Збавіцель!

 

          Ён наш Цар! Валадар нябёсаў.

          Ён – Хрыстос! Ісус, Мэсія!

 

ПРЫСЬПЕЎ.