Душа, о чаму ты смуткуеш

Turn Your Eyes upon Jesus

Сл. і муз.: Helen Howarth Lemmel
Т. бел.: Д. Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Душа, о чаму ты смуткуеш?

Ня бачыш у цемры сьвятла?

Ёсьць Сьвятло, што спрадвеку існуе,

Ў ім збаўленьне й свабоду Бог даў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Паглядзі на Ісуса,

Сьвятое аблічча Яго.

Зь Ім я страхаў зямных не баюся.

Нада мной Яго славы сьвятло.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

Прайшоў шлях праз сьмерць і пакуты,

Уваскрос, і мы крочым за Ім.

Не зьвядуць нас больш грэх і спакусы.

Ісус вядзе шляхам Сваім.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Збавіцеля Словы нязьменны –

Даверся і зьнікне адчай.

Ідзі ў сьвет, бо ён гіне у цемры,

Збаўленьне ў Хрысьце абвяшчай.

 

ПРЫСЬПЕЎ.