Эмануіл

Сл.: Д.Шэіна
Муз.: А. Сітнік

КУПЛЕТ 1:

Вялікі Бог падарыў нам сьвет, 

падарыў нам мір,

Ўсю прыгажосьць, праведнасьць душы, 

велічнасьць зямлі.

Ён з намі спрадвеку,

Госпад, поўны мілаты.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Эмануіл, Ты заўсёды са мною.

     Эмануіл, Сьвяты Бог.

     Эмануіл, я сьпяваю душою.

     Эмануіл – з намі Бог.

КУПЛЕТ 2:

Дай мне спазнаць ласку і любоў Госпада вякоў.

Усё аддаць за сьвятую Кроў Бога ўсіх багоў.

Ты з намі спрадвеку.

Ты за нас на крыж узышоў.

ПРЫСЬПЕЎ. Х2

МОСТ:

         Сэрца поўнае Тваёй ласкі й мілаты.


.     Ты даеш мне супакой, о мой Бог
сьвяты!

         Ты прынёс жыцьцё і мір, радасьць цеплыні.

         Мне любоў Сваю адкрыў, Ты хвалу прымі!

 

ПРЫСЬПЕЎ. Х2