Годны славы, Хто стаў ахвярай

Revelation Song

Сл. і муз.: Jennie Lee Riddle & Kari Jobe
Т. бел.: Д. Шэіна

 

1 КУПЛЕТ:

  Годны славы, Хто стаў ахвярай,

  Божае Ягня.

  Ён у Нябёсах на троне ласкі.

  Яму хвалу сьпявай!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

  Сьвяты, сьвяты, сьвяты!

  Наш Госпад Бог Магутны,

  Хто быў, Хто ёсьць

  І прыйдзе зноў.

  Пяю з усім стварэньнем    

  Хвалу Цару цароў!

 Ты ўсё, што маю я,

 У пакоры схіляюся!

 

 2 КУПЛЕТ:

   Ён апрануўся    ў шаты славы,

   Маланак зьзяньне і грымотаў.

   Уся чэсьць, хвала й пашана,

   Дабраславеньня моц

   У Табе, Адзіны наш Цар!

 

ПРЫСЬПЕЎ

 

3 КУПЛЕТ:

   Я ў захапленьні, у трымценьні

   Ад велічы Твайго імя.

   Імя Тваё, Ісусе,  

   Паток вады жывое,

   Дзівоснай таямніцы цуд!

 

 ПРЫСЬПЕЎ