Госпад ёсьць перамога

Словы: Тацьцяна Супранкова
Музыка: Алёна Сітнік
Выканаўца: Ала Быкава
Альбом: Эмануіл / Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Госпад мой збаўленьне мне падараваў,

Пра праўдзівы лёс мой расказаў,

І аб тым, што моцна любіць Ён мяне

І жыцьцё бясконцае дае.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Госпад ёсьць перамога мая і моц мая,

    Ён – крыніца любові, Яму веру я.

    Ён – ратунак ад страху, Ён – маё сьвятло.

    Валадар жыцьця майго.

 

2 КУПЛЕТ:

Госпадам маім хваліцца буду я,

Плён заўжды прыносіць – гэта мара мая.

Сьведчыць аб цудоўных дзеях Яго.

Захапляцца, славіць буду Збаўцу майго.

 

МОСТ:

Валадар, Ты – Валадар! Валадар жыцьця  майго! (х3)

Валадар, Ты – Валадар! Валадар жыцьця!

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Госпад ёсьць перамога мая і моц мая,

Ён – крыніца любові, Яму веру я.

Ён – ратунак ад страху, Ён – маё сьвятло.

Валадар жыцьця майго.  

Госпад ёсьць перамога мая!