Госпад мой мяне знайшоў

Аўтар: Алеся Унукоўская

1 КУПЛЕТ:

Госпад мой мяне знайшоў,

Даў любоў і жыцьцё.

У маё сэрца Ён увайшоў

Мой Збаўца Ісус.

 

1 ПРЫСЬПЕЎ:

     Няважна,    кім я быў,

     Важна, кім я стаў.

     Мяне прабачыў Бог

     І новы шанец даў.

     І цяпер я, выбраны Айцом,

     Называю сябе Яго дзіцём.

 

 

2 КУПЛЕТ:

Госпад мой мяне знайшоў,

Даў любоў і жыцьцё.

У маё сэрца Ён увайшоў

Мой Збаўца Ісус.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

     Няважна, што я меў,

     Важна, што знайшоў.

     Калі мяне Ісус

     Узяў за руку, павёў.

     У дзіўны горад, поўны мілаты,

     У Царства Бога,

 

     Дзе будзем я і ты.