Гімн падзякі і хвалы

Hymn of Grateful Praise

Сл.: Folliott S.Pierpoint
Муз.: ангел. нар. мел.“Scarborough Fair”; Conrad Kocher
Аранж.: Sally DeFord
Т. бел.: Д.Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Дзякуй за маю зямлю,

За блакіт нябёсаў наўсьцяж,

За  любоў сьвятую Тваю,

Што Ты дорыш нам штодня.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Госпад вечны, Ты прымі

Гэты сьпеў хвалы,

Гімн падзякі і хвалы.

 

2 КУПЛЕТ:

Дзякуй за ўсіх дзён хараство,

За ноч, за зьзяньне зор,

За безьліч кветак, лес і бор.

Дзякуй за сонца сьвятло.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Дзякуй за любоў паміж нас,

За братэрства і сям’ю,

За сяброўскіх зносін час,

І пачуцьцяў чысьціню.

 

ПРЫСЬПЕЎ.