Ісус нам дае збаўленьне

Аўтар невядомы
Т. бел: А. Бокун
Выканаўца: Алеся Унукоўская

КУПЛЕТ 1:

Ісус    нам дае збаўленьне,   

Ісус    нам дае спакой.

Да Яго шлём свае маленьні,

І Ісуса славіць голас мой.

 

     ПРЫСЬПЕЎ:

     Ісус – моц мая, мая песьня і збаўленьне.

     Вечны Валадар, Усемагутны Госпад мой.

     У Ім я адшукаў, чаго прагнула сумленьне,

     Мне руку падаў, шлях да неба паказаў.

 

КУПЛЕТ 2:

Ісус – наша вызваленьне,

Сьмерць Яго адкупіла нас.

Кроў Яго – наша ачышчэньне,

І Ісуса славім у кожны час.

 

ПРЫСЬПЕЎ.