Я прагну

Heartbeats

Сл. і муз.: Hillsong United
Т. бел.: Б. Гарбачэўскі
Выканаўца: Паліна Філіпава, Барыс Гарбачэўскі
Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Кроў Твая амыла на крыжы мае грахі.

Праўду я знайшоў у глыбіні Тваёй Любві.

Праз ахвяру на крыжы жыцьцё мне падарыў.

Сьмерць і грэх ня маюць болей нада мною сіл.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Я прагну, жадаю,

Люблю Цябе, Ісус.

Сэрца маё будзе біцца,

Каб славіць Цябе

Ды ісьці за Табой далей. (x2)

Далей.

 

2 КУПЛЕТ:

Сэрца стук толькі для Цябе, мой Бог, гучыць.

Голас Твой мяне паклікаў за Табой ісьці.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

          Госпад, дай мне ляцець з Табой,

          Правядзі праз дажджы, вагонь.

          У  Табе сэрца стук мацней.

          З кожным днём я да Цябе бліжэй.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.