Я кажу да Госпада

Сл. і муз.: А. Унукоўская

ПРЫСЬПЕЎ:

     Я кажу да Госпада:

    “Ты – мой прыпынак.”

     Я кажу да Госпада :

    “Ты – заслона мая.”

     Я кажу джа Госпада:

    “Ты – мой прыпынак.”

     Я кажу да Госпада :

     “Ты – заслона мая.”

  

1 КУПЛЕТ:

Не баюся ў цемры мору,

Страха ў ночы, стрэлаў у дзень.

І кажу спакойна гору:

“Што ты ходзіш тут як цень!”

Госпад мой – мая надзея.

Так мяне Ён узьлюбіў,

Што усялякія зладзеі

На мяне ня маюць сіл.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

Не падыйдзе ка мне пошасьць

І няшчасьце абыйдзе.

Буду Госпада я клікаць –

Ён мяне не падвядзе.

Ён насыціць доўгім векам,

Бласлаўленьне дасьць Сваё.

Я шчасьлівым чалавекам

Пражыву ўсё жыцьцё!

 

ПРЫСЬПЕЎ.