Я маю права на веру

(Вызнаньне Мікалая Радзівіла Чорнага)

Сл.: А. Рукаль
муз.: Н. Смольская

КУПЛЕТ 1.

Вяртаньню сапраўднай веры ў Хрыста

Вы не спрабуйце перашкаджаць.

Права на веру вам не забраць,

Час пераменаў, нарэшце, 

У краіне настаў.

Мы ідалаў ілжывых зрынулі на дол,

Эвангельля праўду мы ўсім абвяшчаем,

Госпада слова мы ў Бібліі маем,

Ён на крыжы ўсім нам даказаў любоў!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Бо я маю права на веру,

Яго нельга забраць.

Я верыў і буду верыць,

Я змагу за сябе пастаяць!

 

КУПЛЕТ 2.

Людзям Сваім Бог уладу аддаў.

На прынцыпах Божых 

Мы збудуем краіну,

Мэты сваёй я не пакіну,

Прыклад сапраўднай веры я паказаў!

 

ПРЫСЬПЕЎ.