Як прыбеглі пастухі

Аўтар невядомы

1.Як прыбеглі пастухі ў Бэтлеем,

Засьпявалі песьню, што і мы пяем.

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.

 

2. І з пакорай кланяліся ўсе Яму,

Аддалі пашану Богу нашаму.

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.

 

3. Абвясьціў анёл сьвяты аб цудах там

Не вядомых на зямлі раней людзям.

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.

 

4. І нясуць анёлы пільна варту там,

Ля Дзіцяці і Марыі з Язэпам.

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.

 

5. Распазналі ў Ім Мэсію слаўнага,

Збаўцу нам пасланага, ласкавага.

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.

 

6. Мы таксама Бога Сына вызнаем,

Шчыра Яго любім і Яму пяем:

Слава на вышынях, слава на вышынях

І спакой на зямлі.