Калі Мой народ

Heal Our Land

Сл. і муз.: Tom & Robin Brooks
Т. бел.: І. Іваноў
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Калі Мой народ упакорыцца Мне, малітвы узьнясе,

Будзе ён шукаць Аблічча Маё, пакіне свой шлях благі,

З неба Я пачую, адпушчу грэх  ім,

Збаўлю іх зямлю Я, суцешу ўсіх.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     О выратуй нашую зямлю,

     О Айцец, народ наш Ты пакліч к Сабе!

     О выратуй, Ойча, пачуй нас, выратуй,

     Прабач наш грэх і мір Твой нам вярні!

 

 2 КУПЛЕТ:

О Божа наш, пакорныя мы, молімся дзень і ноч,

Хочам бачыць мы аблічча Тваё,

Усё злое адкінем прэч.

Дык пачуй жа з неба і прабач наш грэх,

Збаў краіну нашу, усіх суцеш!

 

ПРЫСЬПЕЎ. х2