Каля Яго ног

A sus pies

Аўтар: Jesús Adrián Romero
Т. бел.: Дзіна Лаппо

КУПЛЕТ 1:

Калі сьвет цябе поўніць скрухай ды тугой

І жыцьцё немагчымым робіць зноў і зноў…

І душу агарнае турбаваньне й сум,

І смуе так сэрца, горка плачучы…

 

КУПЛЕТ 2:

Калі хочаш уцекчы, бо ня можаш больш,

Бо самотна табе нават сярод сяброў…

Вочы блякнуць, ні зруху, ні напрамку няма,

Цісьнеш вусны таксама бо бракуе слоў…

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Можаш пайсьці да Яго, і зь Яго рук можаш піць

Паўноту, што душа твая так прагне.

Можаш пайсьці да Яго,

І кожны дзень будзеш мець

Ты новы сьпеў ды новае жыцьцё.

ПРЫСЬПЕЎ:

Ён падорыць мір, ласку й паўнату.

У Ім заўсёды ёсьць кірунак і сьвятло.

Багацьце й паўната заўжды зь Яго цякуць.

Можаш адпачыць у Яго прысутнасьці.