Беларускае Праслаўленьне

Калыханка

Сл. і муз.: Тацьцяна Міцкевіч
Выканаўца: Аляксандр Міцкевіч
Царква "Новае жыцьцё", г. Менск

1.Засынай, мая дачушка.

Я сьпяю табе на вушка.

Баю баю бай.

Вочкі закрывай.

 

2.Сьпі сыночак, мой міленькі

Сэрцу любы, даражэнькі.

Баю баю бай.

Вочкі закрывай.

 

3.Засынай, мая дачушка.

Прыгажунька, весялушка.

Баю баю бай.

Вочкі закрывай.

 

4.Засынай, мой любы хлопчык.

Сон салодкі прыйдзе ўночы.

Баю баю бай.

Вочкі закрывай.

 

5.Госпад побач, не хвалюйся.

Засынай, я памалюся.

Баю баю бай.

Вочкі закрывай.