Касцы

Косари

са зборніка "Песнь возрождения"
Т. бел.: Л.Туркот
Выканаўца: гурт "Позьні дождж"
Альбом: За той мяжою

1 КУПЛЕТ:

Вось на лузе касцы размахаліся вострымі косамі,

Што ім Божая кветка – ім скончыць бы працу сваю.

Я на літасьць Тваю спадзяюся, Збавіцель мой, Госпадзе,

На літасьць, на літасьць, адну толькі літасьць Тваю.

2 КУПЛЕТ:

Толькі вера  ў Цябе – вось мая па жыцьці спадарожніца,

Вера ў тое, што Ты Сам вядзеш мяне моцнай рукой.

І я ведаю, Божа, – Ты будзеш маім Абаронцаю

І, як камень ратуючы, станеш прад вострай касой.

3 КУПЛЕТ:

Бо іначай навошта паіў мяне раньнімі росамі,

І навошта зьявіў мне любоў Ты і ласку Сваю,

І навошта напоўніў мяне хваласьпевамі, Госпадзе?

Дык няўжо каб жывёле падкінуць мяне, як траву?

4 КУПЛЕТ:

Вось на лузе касцы адмахаліся вострымі косамі,

Завяршылі касьбу, ну, а я некрануты стаю.

Як у даўнія дні, напаўняюся раньнімі росамі,

І ўслаўляю Цябе за любоў і за ласку Тваю!