Ля крыжа хачу стаяць

Near The Cross

Аўтар: Fanny Crosbyw, Howard Doane
Пераклад: Царква "Благадаць", Менск

1 КУПЛЕТ:

Ля крыжа хачу стаяць,

Сузіраць душою,

Як з Галгофы мілата,

У сьвет цячэ ракою.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

Ля крыжа, ля крыжа

      гонар мой і слава.

Там збаўленьня паўната,

і на шчасьце права.

 

2 КУПЛЕТ:

Ля крыжа мяне знайшлі

Хараство і міласьць.

Зорка Божае любві

Шлях мой асьвяціла.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Ля крыжа адкрыўся мне

Ціхі Агнец Божы,

Вабіць Ён нас да Сябе,

Крочыць дапаможа.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Буду ля крыжа стаяць

З верай і надзеяй,

Ласкі Божае чакаць

Для усіх людзей.

 

ПРЫСЬПЕЎ.