Магутны Божа

Сл.: Натальля Арсеньнева
1 Муз.: Мікола Равенскі
Выканаўца: Гродзенская капэла

2 Муз.: Алеся Унукоўская
Альбом: Песьні пакланеньня і праслаўленьня
Выканаўца: Алеся Унукоўская

1 КУПЛЕТ:

Магутны Божa, Уладар сусьветаў,   

Вялікіх сонцаў і сэрц малых.               

Над Беларусяй ціхай і ветлай             

Рассып праменьні Свае хвалы.

 

 2 КУПЛЕТ:

Дай спор у працы будзённай, шэрай

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

 

 3 КУПЛЕТ:         

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам.

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.