Мая сям'я

Псальмяры

Сл.: М.Савушкіна
Муз.: К. Пятроўская

1 КУПЛЕТ:

Як добра, што мы разам,

Усе адна сям’я:

Мой брацік і сястрычка,

Такі харошы я!

Сваёй любімай кніжкі

Не буду шкадаваць,

Сястру паклічу з братам

І буду ім чытаць!

 

ПРЫСЬПЕЎ х2:

Мой лепшы сябар і вясёлая крынічка,

Мой любы брацік і мая сястрычка!

 

2 КУПЛЕТ:

Калі знайду сунічку

У лесе не адну,

Скажу: “Вазьмі, сястрычка”,  —

І ў роцік пакладу.

І смачную цукерку,

Якую так люблю,

Не буду есьць адразу,

А брату аднясу.

 

ПРЫСЬПЕЎ х2

 

2 КУПЛЕТ:

Усе пра нас гавораць:

“Шчасьлівая сям’я!”

Мой брацік і сястрычка,

Такі харошы я!

І перад сном малюся

За маму і сястру,

За браціка і тату,

Каторых так люблю!

 

ПРЫСЬПЕЎ х2