Мяне цемра не пужае

Сл.: Д. Шэіна
Муз.: А. Сітнік
Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Мяне цемра не пужае

І на страх я не зважаю.

Я нікога не баюся –

Мая сіла у Ісусе.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

    Не спынюся я нідзе,

    Бо Хрыстос мяне вядзе.

 

2 КУПЛЕТ:

Адчуваю сябе храбрым,

Бо са мною лепшы сябра.

Ён любові дар прынёс,

Сябра мой – Ісус Хрыстос.

 

ПРЫСЬПЕЎ. Х2