Мой Госпад, мой Збаўца

My Jesus my Savior

Аўтар: Darlene Zschech
Пераклад: А. Бокун (Царква Ян Прадвесьнік)

КУПЛЕТ:

Мой Госпад, мой Збаўца,

Хто так цудоўны, як Ты?

Усе свае дні я слаўлю Цябе,

Бо Ты адзін дастойны хвалы.

 

Ратунак, бясьпеку

Знаходжу заўсёды ў Табе.

Сэрцам сваім, усім, што ў-ва мне,

Я прагну узьвялічваць Цябе.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Песьню хвалы хай сьпявае зямля,

     Хай славяць нябёсы Ісуса Цара.

     І горы, і мора хай ніцма ўпадуць

     Перад іменем Ісуса.

 

     Я радасна слаўлю, мой Госпад, Цябе.

     У Табе мая радасьць, збаўленьне ў Табе.

     Лепш, чым ўсе скарбы зямлі,

     Усё, што даў мне Ты.