Мы разам

Сл.: Д. Шэіна
Муз.: А. Сітнік
Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Вы  кажаце нам, што мы ўсё яшчэ дзеці –

Хай так, але як нам бяз справы сядзець?

Мы пойдзем туды, куды вы павядзеце.

Мы зможам дакладна ўсё зразумець.

 

Мы ўсё разумеем, мы ўсё заўважаем,

І тое, як моладзь наш край пакідае,

Шукаючы шчасьця ды лепшае долі,

Багацьця і славы ды подыху волі.

 

Я ж там, дзе гучыць мая родная мова,

Дзе хвалі нясе васільковае мора.

Мой скарб, дзе аб любай зямлі я малюся,

Я тут нарадзіўся і тут застануся.

 

Балюча глядзець, як наш край прападае,

На тое, як грэх яго ў страху трымае.

Мы вочы ў малітве да Неба ўздымаем,

Да Бога, Хто ўладу над сэрцамі мае.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Мы разам пойдзем за Ісусам,

     Ён да свабоды нас павядзе.

     Хай Бог жыве на Беларусі,

     Хай вечна Беларусь жыве!

 

2 КУПЛЕТ:

Праўду казаць на ўвесь сьвет не баюся.

Жыць я хачу ў такой Беларусі,

Дзе людзі жыцьцё давяраюць Ісусу

Мы хочам жыць у такой Беларусі!

 

Дарослыя, нам пакажыце дарогу,

Прыклад нам дайце служэньня такога,

Якім мы праславім адзінага Бога.

І з Госпадам будзе ў нас перамога!

 

 

ПРЫСЬПЕЎ. Х2