На гнядым зьвінела

Сл.: Ул. Пецюкевіча
Муз.: Дз. Далгалёва

На гнядым зьвінела срэбраная збруя,

Біў ён капытамі ў прадчуваньні сеч.

Дзеўчына-красуня у дарогу злую

Хлопцу маладому падавала меч.

 

«Любы мой, харошы,

сокал мой адважны

ад варожый зграі 

барані наш край.

Будзе мне трывожна,

будзе мне і страшна,

будзеш ты мне сьніцца, 

любы мой, бывай!

 

Барані сьцяжынкі, там, дзе мы хадзілі,

Дзе сьпявала наша зорная вясна,

Барані Радзіму, барані сьвятую,

Барані матулю, у нас яна адна!»