Непахісная любоў

Unstoppable Love

Аўтар: Kim Walker-Smith
Т. бел.: Дзіна Лаппо (ЗША)
Выканаўца: Дзіна Лаппо

КУПЛЕТ 1:

Паспрабуй спыніць любоў, і Ты пачнеш вайну.

Паспрабуй узяць усё тое, за што ты аддаў жыцьцё,

Ты адразу ж прыбяжыш, разбураючы ўсе сьцены.

Крык твой я пачую: Любоў вартая таго!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Бог, Ты за мной у пагоні, магутны й славуты,

Непахісную любоў бясконца льеш.

Ты безупынны, з запалам ды ласкай

Непахісную любоў бясконца льеш.

 

КУПЛЕТ 2:

Ты ўварваўся ў цішыню, сьпеў засьпяваў надзеі.

І рэхам адгукнулася мэлёдыя ў душы.

Ты прыбег і неўзабаве разбурыў усе сьцены.

Твой крык дагэтуль чую: Любоў вартая таго.

 

МОСТ:

Ніякі грэх, ні боль, ні сорам, ні ўціск

Не адлучыць мяне ад Цябе.

Ні вышыня, ні глыбіня, ні страх, ні сьмерць

Не адлучыць мяне ад Цябе.