Неўтаймавальны

Indomable

Аўтар: Jesus Adrian Romero & Vastago Epicentro
Т. бел.: Дзіна Лаппо (ЗША)

УСТУП:

Неўтаймавальны й моцны Леў, Ісусе Ты.

Мірны і суворы, Госпада Сын.

Ты заўсёды побач,

Мой Ты вартаўнік.

Спадзяваньне ўсё маё ў Табе.

 

1 КУПЛЕТ:

Ты леў, які заўжды са мною крочыш.

Хоць Ты й надзейны, дзееш як захочаш.

Дабразычлівы Ты, але нязломны.

Ісус, Ты Леў.

 

2 КУПЛЕТ:

Ты леў, ідзеш за мной і крокі лічыш.

Хоць моцны, ды мяне Ты сябрам клічаш.

Не ўтаймаваць Цябе, бо Ты ёсьць вольны.

Ісус, Ты Леў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ты неўтаймавальны ёсьць, як вецер.

Глыбіні Тваіх думак сьвет ня зьмесьціць,

Што трэба ў вечнасьці пражыць, каб Тваю веліч уявіць.

Ты ёсьць Ягня і Леў, Ісусе Божы Сын.

 

 3 КУПЛЕТ:

Ты леў, перад Табой зьбягае вораг.

Ты грозны, ды ў Cабе ня маеш злога.

Калі караеш – ласку да нас маеш,

Маеш Любоў.