Нябесны Ойча! Ты для нас

О, наш Отец на небесах

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Даніла Ясько ("Гімны хрысьціян")

1 КУПЛЕТ:

Нябесны Ойча! Ты для нас

Даў розум, волю і святло,

Няхай усюды ў кожны час

Свяціцца ў нас імя Тваё.

 

2 КУПЛЕТ:

Твой гнеў палючы адвярні,

Дрыжыць перад Табой усё,

Няхай у сіле й чысціні

Настане Царства ў нас Тваё.

 

3 КУПЛЕТ:

Тваёю ласкай надары

Табе за ўсё хвалу пяяць,

Казаць у горы і ў дабры:

Хай воля станецца Твая.

 

4 КУПЛЕТ:

Ты даў жыццё, прызначыў лёс

Усім стварэнням на зямлі,

І ўсё гукае да нябёс:

Штодзённы хлеб наш нам пашлі.

 

5 КУПЛЕТ:

Не дапусці, каб ворагі

Перамаглі ў нас праўду злом,

Даруй нам нашыя даўгі,

Як мы даруем даўжніком.

 

6 КУПЛЕТ:

Не лёгка ў свеце гэтым жыць

Свае хаценні пабароць;

Ты нас ад злога сцеражы

І ў спакушэнне нас не ўводзь.

 

7 КУПЛЕТ:

Усё Твая рука дала,

Усё трымаеш Ты адзін,

Табе і слава і хвала

На векі вечныя. Амін.