Нябёсы

Аўтар: Алеся Унукоўская

 

1 КУПЛЕТ:

Калі кладзецца цень ад сонца,

Калі кладзецца цень ад сонца на твае дні,

Калі губляе лета фарбы,

Калі губляе лета фарбы для Цябе ўраз,

Калі думаеш, я не змагу,

І здаецца, не разьбіць тугу:

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Паглядзі туды, паглядзі туды,

     Паглядзі туды за хмарамі,

     За ценем сумневаў…

     Паглядзі туды, паглядзі туды,

     Паглядзі туды за хмарамі,

     За ценем сумневаў, трывог  

     Ты ўбачыш Неба ёсьць.

 

2 КУПЛЕТ:

Калі надзея выбірае,

Калі надзея выбірае ня твой перон,

Калі любоў раптоўна села,

Калі любоў раптоўна села ня ў твой вагон,

Калі думаеш, што ўсё дарма,

І здаецца жыцьцё ерунда.

 

 ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

     А нябёсы лятуць,

     Яны мару тваю нясуць,

     Ведаюць, можаш ты.

     Госпад Сам за цябе.

     Госпад Сам за цябе.

 

    Тады, хто можа йсьці супраць моцы Яго.

    Дзе ёсьць Бог, там любоў, там сьвятло.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.