Нядзеля

Сл. і муз.: Адэль і Ганна Харланчук

Мой любімы дзень — гэта нядзеля.

Мы ходзім у царкву, спяваем Богу спевы.

Усе мае сябры Цара цароў вітаюць.

Ісуса з сябрамі я праслаўляю

 

Прысьпеў:

Даніла, Каміла, Язэп і Агата.

Заўсёды мы разам, яднае нас Тата.

Эмілю і Сцешу ў царкве сустракаю.

Боню і Германа я прывітаю.

Лепшых сяброў сваіх я прывітаю.

 

Мой любімы дзень — гэта нядзеля.

Калі хто ў журбе на дапамогу смела.

Мы не дадзім самоце мець перамогу.

Заўсёды з сябрамі на дапамогу

 

Прысьпеў:

Мікіта і Міця, Захар і Барбара

Заўсёды мы разам, яднае нас Тата.

Якуба і Яна ў царкве сустракаю.

Радзіма і Вітаўта я прывітаю.

Лепшых сяброў сваіх я прывітаю.

 

Мы выбралі свой шлях, ідзем за Ісусам

З сябрамі маімі нічога не баюся.

І мой настрой уздымаецца, калі разумею,

Што хутка павітаю ўсіх у гэту нядзелю

 

 Прысьпеў:

Івона і Ганна, Аліва, Агата

Заўседы мы разам, яднае нас Тата.

Сымона і Пашу ў царкве сустракаю.

Марка і Марціна я прывітаю.

Лепшых сяброў сваіх я прывітаю!