Нова радасьць

Сл. і муз.: традыцыйныя
Апрацоўка: Алена Сітнік
Альбом: Эмануіл
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

А ў сьвеце нам навіна была.  – Сьвяты вечар.  

Там прачыстая Cына радзіла. – Сьвяты вечар.

У небе зорачкі засьвяціліся. – Сьвяты вечар.

Прыйшлі мудрацы, пакланіліся. – Сьвяты вечар.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Нова радасьць стала, якой не бывала.

     Над вертэпам зорка ясна сьвету зазьзяла.

 

2 КУПЛЕТ:

Каб забіць дзіця, Ірад сам пайшоў. – Сьвяты вечар.

Ды да ясьляў шлях ніяк не знайшоў. – Сьвяты вечар.

Узрасло дзіцятка – Пан Хрыстус Бог. – Сьвяты вечар.

Праўды сьвет знайсьці Ён нам дапамог. – Сьвяты вечар.

 

ПРЫСЬПЕЎ.