Беларускае Праслаўленьне

О, Ісус, Ты - мая скала

Иисус, Ты - моя скала

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Надзея Гарэцкая (царква "Ян Прадвесьнік", г. Менск)

1 КУПЛЕТ:

Калі ў буры ратунку няма:

Вецер дзьме, хваляй зьбіта карма,

І змаганьні твае на дарма,

Ты сьпявай:

 


ПРЫСЬПЕЎ:

О, Ісус, Ты – мая скала,

О, Ісус, Ты – жывая вада,

І крыві запаветам сьвятым

Верны Ты.

 

2 КУПЛЕТ:

Спадзяваньне і мой супакой,

Я аднойчы вярнуся дамой

І пачую я словы Твае:

“Чакаў Я цябе”.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

І ў жыцьці нібы хваля бяда:

Тых, хто здаўся, накрые вада.

Хто ня хоча далей веславаць,

Свой крыж узняць.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Падмацуйся любоўю Айца,

Вер у ласку  Ісуса Хрыста,

Моцай Духа Сьвятога трывай,

Ты сьпявай:

 

ПРЫСЬПЕЎ.