Паўстань

Сл.: Д. Шэіна, А.Сітнік
Муз.: А. Сітнік

1 КУПЛЕТ:

Паўстань, паўстань,

Паўстань, мая краіна!

Паўстань, паўстань!

Паўстань, мая зямля!

 

ПРЫСЬПЕЎ х 2

Уздымі свой сьцяг!

Уздымі сваю сьвятыню!

Трымай яго,

Бо гэта кроў Хрыста!

 

 

2 КУПЛЕТ:

Табе служыць

Навек нам выпадае.

Цябе любіць

Ёсьць Неба дабрадаць.

 

ПРЫСЬПЕЎ х 2

Табе народ

На вернасьць прысягае

І за цябе

Жыцьцё гатоў аддаць!

 

 

3 КУПЛЕТ:

Ў палон грахі

Забралі тваю душу.

Праклён ляжыць

На стомленых плячах

 

ПРЫСЬПЕЎ х 2

Ты маеш моц

Сець шатана парушыць.

Паўстань цяпер!

Ўзгадай свой доўгі шлях.

 

 

4 КУПЛЕТ:

Нам Панам ёсьць

Усемагутны Божа.

Свабоду нам

Праз Сына дараваў.

 

ПРЫСЬПЕЎ х 2

Пайсьці за Ім

Нам вера дапаможа.

Ён гэты край

У спадчыну нам даў.

 

 

5 КУПЛЕТ:

Айцец, прымі

Сыноў Тваіх малітву,

Зірні на наш закатаваны край.

 

ПРЫСЬПЕЎ х 2

Штандар Хрыста

Нас павядзе на бітву.

Нязломны дух

І непахіснасьць дай!

 

Паўстань, паўстань, паўстань!

 

Паўстань, мая зямля!