Паўстань, Сыёне

Arise, O Glorius Zion

Сл.: Gustav Holst, Amanda Christensen
Муз.:
William G.Mills
Т. бел.: Д.Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Паўстань, Сыёне, наша радасьць

Ты апошніх дзён.

У табе сьвятыя знойдуць

Супакой і добры плён.

Паўстань, зазьзяй, як сонца,

Ў цемры сьвету нам сьвяці.

Госпад – верны абаронца

Дарыць нам сьвятло і мір.

Хай да Госпада прыходзяць

Тыя, каго кліча Ён.

Ды па воле Бога ў згодзе

Узыходзіць на Сыён.

2 КУПЛЕТ:

На гары Сыён паўстане

Вечны абяцаны храм,

Чыстым сэрцам збудаваны

Тых, хто любіць Божы дар.

Хай аддасьць зямля, што мае,

Каб аздобіць Яго трон,

Дзе народы ў пашане

Аддадуць Яму паклон.

Там сьвятую волю Бога

Кожны будзе абвяшчаць.

Збаўцу праслаўляць жывога,

Пра любоў Яго сьпяваць.

3 КУПЛЕТ:

З  улюбёнага Сыёну

Вестка Добрая ідзе,

Расказаць усім народам

Пра збаўленьня Запавет.

Тая вестка, што нам дорыць

Сына Божага любоў:

Ён за нас усіх з пакорай

На пакуты й сьмерць пайшоў.

Дык ляці хутчэй імклівай птушкай

Бы на крылах ты,

Абвяшчай збаўленьне усім людзям

Ды да Бога кліч.

4 КУПЛЕТ:

Праз турботы і пакуты

Вузкім шляхам крочым мы.

Праз нягоды і спакусы,

Каб прайсьці ўвесь шлях зямны.

У цярплівасьці мы зможам

Моцнымі ў змаганьні быць.

Дух Сьвяты нам дапаможа

Перамогу зь Ім здабыць.

І тады з анёльскім хорам

Разам засьпяваем мы.

Да Ісуса, Хто па Слове

Кроў Сваю за нас праліў.